https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sch-mogilno/library/мова_-3зл._Автосохраненный.pptx
Урок беларускай мовы ў 3 класе 16сакавіка 2022года
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах
Мэта:фарміраванне ўмення вызначаць сувязь назоўніка з прыметнікам у родзе
Задачы:
- арганізаваць ўмовы для замацавання ўмення вызначаць род прыметнікаў адзіночнага ліку, якія ўжываюцца ў розных склонавых формах;
- утвараць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду прыметнікаў і ўжываць іх;
- садзейнічаць развіццю граматычнага ладу маўлення, уэбагачэнню слоўніка вучняў прыметнікамі-антонімамі;
- выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы, сяброўскія адносіны паміж аднакласнікамі
Вучэбна – метадычнае забеспячэнне:
падручнік (частка2), ”, мульціборд, інтэлект-карта “Прыметнік, карткі: ацэначныя лісты, карткі для арфаграфічнай работы, карткі для групавой работы
Ход урока
- Арганізацыйны момант
- Як вы разумееце сэнс прыказкі “Сябар не павінен быць як кветка: мілая пакуль свежая”
-Якая прыказка падобная па сэнсе?
(“ Новых сяброў набывай, але і старых не забывай “)
-У каго ёсць сябры, з якімі вы разам з самага маленства?
Шануйце сваіх сяброў! Не забывайце сваіх даўніх сяброў!
Добры, ветлівы, рахманы,
Злосны, сціплы, карпатлівы,
Зухаваты, балбатлівы…
Многа якасцей на свеце,
Выбірайце сабе дзеці!
- Выберыце якасці, неабходныя для работы на ўроку. Перад вамі спіс (на дошцы на лісце паперы).
(Добры, ветлівы, злосны, працавіты, дапытлівы, балбатлівы, сціплы, помслівы, зухаваты, актыўны, старанны, разумны, рахманы).
- Якія якасці вы выбіраеце?
- Працягніце сказ: “На ўроку я буду…”
- Матэматывацыйны этап.
Перачытайце якасці, якія выбралі.
- Што іх аб’ядноўвае? (Гэта прыметнікі, яны апісваюць характарыстыкі чалавека.)
- Дакажыце, што гэта прыметнікі.
- Вызначаць род прыметніка, калі ён не адносіцца да назоўніка - дзейніка значна цяжэй. Гэтай тэме мы прысвецім наш урок.
3. Праверка дамашняга задання с.87.пр.149
Узаемаправерка.
- Як вызначыць род прыметніка дажджавою? (вада (якая?) дажджавая (ж.р.)
4. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў
4.1. Работа з інтэлект-карта “Прыметнік”. ”( Прылажэнне 1, картка №1)
- Звярніце ўвагу на інтэлект-карту “Прыметнік”, якую мы пачалі складаць у пачатку вывучэння тэмы.
- Што мы ўжо ведаем пра прыметнік? (Абазначае прымету прадмета, звязаны з назоўнікам, у сказе з’яўляецца даданым членам сказа, змяняецца па родах і ліках).
- Уважліва паглядзіце на схему на дошцы. Як вы лічыце, ці ўсё мы запісалі аб прыметніку? ( Не сфармулявалі правілы вызначэння роду па пытаннях і канчатках)
- Самастойна запоўніце пустыя графы.(вучні па чарзе запаўняюць на інт.дошцы
4.2. Вусная работа. Выберы з пранаваных слоў прыметніка
Лясное Пясчаная
Спявалі Баравік
Прыгожая Хворы Радасць
Разумныя Знайшлі
4.3. Вызначы род прыметнікаў
Маленькае жарабя.Доўгі цень.Моцны боль.Чорнае цяля .Белая пара
Шэрая гусь.Прыгожы подпіс.Высокая таполя .Маленькаё дзіця.
4.4.Хвілінка чыстапісання
— Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце: 16 сакавіка Класная работа
Сця сце ста тка
Сцябло лісце пялёсткі
Злучыце словы. Што атрымаецца? (Кветка)
- Растлумачце напісанне падкрэсленых літар.
4.5 . Слоўнікавая работа
-Пастаўце літары па вышыні, пачынаючы з самай вялікай, і ў вас атрымаецца новае слоўнікавае слова: рыцсоаянж (Прылажэнне1.)
- Якое спалучэнне літар з чыстапісання пішацца ў гэтым слове?
- Растлумачце значэнне гэтага слова.
- Як тлумачыць значэнне слова тлумачальны слоўнік ( Той,хто дзейнічае з аглядкай, асцярогай, імкнецца прадбачыць магчымую епрыемнасць, небяспеку.Словы – сінонімы : далікатны, акуратны.)
Асцярожны , ас-ця-рож-ны, ас-ця-рож-на-я, ас-ця-рож-на-е (падзяліць на склады,падкрэсліць галосныя літары)
Замяніць спалучэнне слоў асцярожны чалавек на супрацьлеглае: асцярожны чалавек -адчайны чалавек.
5. Прымяненне ведаў і ўменняў вучняў у практычнай дзейнасці.
5.1.Работа па падручніку (с.88,практ 150).Замяніць прыметнікі на супрацьлеглыя па сэнсе. Запісаць спалучэнне слоў. Вызначыць род прыметнікаў, абазначыць канчаткі.
5.2. Работа па падручніку (с.88,практ 151).
-Прачытаць тэкст.Чаму трэба быць асцярожным пры зборы маліны?
-Знайсці прыметнікі, у якіх лёгка вызначыць род. (цэлы дзень,чалавечы рост,спелая ягадка).
- Цяжэй вызначыць у злучэнні ліпеньскім днём, чырвоную кропельку.
5.3.Складанне па падказках алгарытму вызначэння роду прыметнікаў у сказе (с.89,практ 152)
а)Знаходзім назоўнік,з якім звязаны прыметнік
б) Вызначаем род назоўніка
5.4.Работа ў сшытку. Выпісаць сказ, абазначыць род прыметнікаў
Здалёк спелая ягадка нагадвае чырвоную кропельку сонца.
Фізкультмінутка(музычная) “Як танцуюць зайчыкі”
Спачатку знайдзіце сабе пару з прыметнікаў-антонімаў
Глыбокае, шырокая,мелкае ,квяцісты, вузкая ,высокі , вялікі,нізкі.вузкі
6. Замацаванне вывучанага
6.1. Самастойная работа (практ.153). Скласці спалучэнні слоў “прыметнік + назоўнік”, вызначыць род прыметнікаў.
6.2.Тэст на замацаванне ведаў “Змяненне прыметнікаў па родах”
- На якія пытанні адказваюць прыметнікі? Падкрэслі гэтыя пытанні.
А) якая? В) каму?
Б) што? Г) якое?
- Якія з гэтых слоў з’яўляюцца прыметнікамі. Падкрэслі іх.
А) вясёлы В) цёплая
Б) весяліцца Г) цяпло
- Падкрэслі прыметнікі мужчынскага роду.
А) густая В) доўгі
Б) цудоўны Г) вострае
- Падкрэслі спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі.
А) звіняць галасы В) звіняць на беразе
Б) дзіцячыя галасы Г) чыстай ракі
- Складзі і запішы сказ з прапанаваных слоў. Абазнач род прыметнікаў. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
Небе, у, жаваранкі, ясным, звінелі.
Назавіце аднакаранёвыя прыметнікі
8.Падвядзенне вынікаў
- Як вызначыць род прыметніка?
9.Рэфлексія