Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Проект "Беларусь помнит"

Дата: 1 июля 2023 в 09:16, Обновлено 4 июля 2023 в 09:03
Автор: Ровная С. Н.

КУРЫЛЬЧЫК УЛАДЗІМІР АНТОНАВІЧ

Нарадзіўся 22 жнівеня 1922 года ў вёсцы Чашын Уздзенскага раёна. Закончыў 7 класаў Суткаўскай сельскай школы. З 1939 па 1941гг вучыўся ў Магілёўскай фармацэўтычнай школе.
У гады вайны з 1943 па 1944гг быў сувязным партызанскага атрада “Патрыёт Радзімы”, з 1 сакавіка па 20 ліпеня 1944 года быў байцом партызанскага атрада ў саставе брыгады імя Варашылава. З 01.12.1944 па 09.05.1945гг удзельнічаў у баях на перадавой. Ваяваў у складзе Другога Украінскага фронту 42 і 45 гвардзейскіх кавалерыйскіх палкоў Гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, быў санінструктарам.
Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг”, медалём Жукава, юбілейнымі медалямі.
З 13.01.1947 па 26.05.1997гг працаваў загадчыкам аптэкі в.Магільна.
Памёр 30 снежня 2013. Пахаван на Магільнянскіх могілках.
ПУКАЧ УЛАДЗІМІР ДАНІЛАВІЧ – удзельнік Лаўскага бою
Нарадзіўся 6 снежня 1924 года ў в. Магільна. Да вайны закончыў 5 класаў Магільнянскай школы. У 1940 годзе працаваў пры фабрыцы, дапамагаў бацькам па гаспадарцы.
Свой ваенны шлях пачаў ў 1942 годзе як партызан атрада імя Катоўскага. Прымаў удзел у Лаўскім баі. З 1942-1943гг. партызаніў на Палессі ў атрадзе імя Б. Хмяльніцкага брыгады Варашылава. У 1943 годзе вярнуўся ў Уздзенскі раён. Прымаў удзел у баях за Узду, удзельнічаў у парадзе вызваленцаў у г. Мінску. У 1944 годзе скончыў партыйную школу, пасля якой быў мабілізаваны ў рады Савецкай арміі. Служыў пад Масквой да 1947 года. Пасля арміі вярнуўся на Беларусь.
Узнагароджаны медалён Партыназа, медалём “За перамогу над Германіяй”, Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны другой ступені, шэрагам юбілейных медалёў.
З’яўляўся ветэранам вайны і інвалідам вайны ІІІ групы. 
Памёр 10 лістапада 2015 года. Пахаван на Магільнянскіх могілках.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.